13.04.2017
Цікавыя заняткі ў Год навукі

Вучні 4“А” класа разам з Ціханавецкай Таццянай Уладзіміраўнай сталі актыўнымі  ўдзельнікамі пілотнай праграмы “Якуб Колас за навуку”, прысвечанай Году навукі і 135- годдзю з дня нараджэння Якуба Колоса. Заняткі праводзіліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Вучням вельмі спадабаліся ўсе чатыры Дні навукі. Вялікі дзякуй экскурсаводам Жукавай А.Н., Юдзінай І.А., якія зрабілі гэтыя заняткі непаўторнымі. Вучням было вельмі цікава, яны з задавальненнем хадзілі на гэтыя сустрэчы.

За актыўны ўдзел вучні былі ўзначароджаны сертыфікатам на бясплатнае экскурсійнае абслугоўванне ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.У. Азгура.