Росинка

Литературно-экологический альманах творчества учащихся

ГУО «Гимназия № 19

г.Минска»

 

Выпуск 1

2014/ 2015 учебный год

Издательство «Эком»

ГУО «Гимназия № 19 г. Минска»

В твоём сердце живёт ответственность за судьбу братьев наших меньших, а душа наполнена сопереживанием к бездомным животным и желанием помочь им? Тебя притягивают их добрые, полные надежды глаза? Ты не представляешь свою жизнь без животных? Желаешь узнать о повадках и любимых занятиях домашних питомцев? Тогда этот сборник, про тех, без кого наша жизнь была бы скучной и неинтересной, для тебя, дорогой читатель. Маленькие хозяева - жители общегимназического города Экограда - расскажут истории о животных, которые стали полноценными членами их семей.  

Главный редактор

Змачинская Н.И.

Консультант

Цвирко Н.А.

Редакционная коллегия

Учащиеся 5 «В» класса

Технический редактор

Береснева Г.М. 

Художественное оформление

Береснева Г.М.

220073, г. Минск, пр. Пушкина, 48

Тел. 204-30-27

МОЙ ЛЮБИМЕЦ – КУЗЯ

Мой любимый питомец – это небольшой декоративный кролик Кузя. Мы с родителями купили его ещё совсем маленьким. Но даже в детстве он уже отличался от других. В магазине все крольчата сидели рядом с мамой, а Кузя скакал по клетке и никого не боялся. И я сразу почувствовала,  что он будет мне хорошим другом.

У него небольшие   ушки, шёрстка коричневая, а хвостик беленький. Я его зову маленьким толстячком, потому что у него хороший аппетит  и от этого он пухленький. У Кузи есть и любимые лакомства. Например, он уплетает банан за обе щёки, а ещё очень любит грызть морковку и капусту.

Когда Кузя злиться, он запрыгивает на клетку или бегает и стучит лапами по полу.  В хорошем настроении очень любит сидеть у меня на руках. Когда ему страшно, он прячется в свой уголок под тумбочкой.



САМАЯ, САМАЯ, САМАЯ…

У кожнайсям’і ёсць свае асаблівыя даты. Важныя і не вельмі. Напрыклад, нараджэнне дзіцяці, атрыманне кватэры, вяселле… Хіба ўсё пералічыш?
У нашай сям’і ёсць таксама адна асаблівая дата. Пра яе я і хачу паведаміць.

   … Гэта здарылася больш за адзінаццаць гадоў таму. Стаяў цёплы летні дзень 1 чэрвеня.  Мы з маці былі дома, а мой брат Ваня паехаў на кірмаш. Праз нейкі час дзверы ў кватэру расчыніліся і з’явіўся брат са скрынкай у руках, з якой раздавалася ціхае скавытанне.
       Першай зразумела ўсё маці, таму што твар яе стаў суровым, і яна, нават не зазірнуўшы ў кардонку, рэзка сказала: “ Нізашто!”  Ваня апусціў скрынку на падлогу, адчыніў, а там… там сядзела шчаня, такое маленькае, пушыстае і, як мне здалося, самае прыгожае ў свеце. Усё яно было чорненькае, толькі броўкі, грудка і жывоцік беленькія. Вочкі, як чорненькія пацеркі, са страхам і цікаўнасцю глядзелі на нас.
       – Нізашто! – зноў прагучаў строгі матчын голас. – Дзе ўзяў, туды і занясі!
      Я гатова была заплакаць, бо амаль спраўдзілася наша з братам, няхай і таемная, але мара. І мы зразумелі, што зараз самае галоўнае – угаварыць маці.
      – Матуля, мне няма куды яго несці, – вымавіў брат.
      – Такога не можа быць.
      – Можа! Яе маці (шчаня аказалася дзяўчынай) збіла машына, шчанюкі асірацелі, таму іх аддавалі ў добрыя рукі. Гаспадыня напэўна ўжо сышла. Калі мы выкінем сабачку на вуліцу, яна загіне. Матуля, ну, калі ласка…

       … Прайшло зусім трохі часу, і Жулька (поўнае імя – Джульетта) стала паўнапраўным членам нашай сям’і. Дадзеныя маме абяцанні даглядаць сабаку мы з братам выконвалі, хоць гэта было цяжкавата. Мы купалі нашу ўлюбёнку, кармілі, гулялі з ёю, а па начах, каб малое не скуголіла, сумуючы без сваёй маткі, Ваня ўкалыхваў яе на руках, як дзіцятку.

       Жулька расла, але па-ранейшаму заставалася прыгажуняй. Абяцанага шпіца мы ў ёй знайшлі толькі напалову, іншая частка гаварыла пра яе “дваранскую” пароду. Ну і што? Затое наша Жулька не толькі прыгажуня, але і разумніца, якая ўмее выконваць самыя розныя каманды: умее пець, падаваць некаторыя рэчы і размаўляць поглядам (я не жартую!). А аднойчы яна здзейсніла геройскі ўчынак. Ноччу, калі ўсе ўжо спалі, нашы дзверы ўзламаў злодзей. Жулька падняла такі брэх, што мы адразу прачнуліся. Злодзею нічога не заставалася рабіць, як толькі ўцячы. За свой геройскі ўчынак яна была шчодра ўзнагароджана сабачымі прысмакамі.

       Вось так і жыве наш верны сябра з намі. Мама кажа, што Жулька старэе, але для  мяне яна па-ранейшаму самая, самая, самая… Таму 1 чэрвеня ў нас   двайное свята. Гэта не толькі Дзень абароны дзяцей, але і дзень, калі ў жыцці з’явіўся самы лепшы і незаменны сябар.

Ганна Аляксеенка, 17 гадоў

НАША РУКАВІЧКА

     Аднойчы мой брат з яго нявестай вырашылі завесці сабе пітомца. З дапамогай інтэрнэту яны пачалі шукаць шчанюка. З вялікай радасцю  знайшлі аб’яву, у якой адна жанчына не ведала, куды падзець шчанюкоў. Аднаго з іх аддалі ў хату майму брату. Гэта было маленькае сабачанё з прыгожымі карычневымі вочкамі. Гаспадары вырашылі назваць яе Варай.

     Спачатку шчанё паводзіла сябе няўпэўнена: новы дом, новыя гаспадары. На вуліцы яно ўсіх баялася, пры гэтым заўсёды трымалася побач з гаспадаром. Нават мяне ў першы час цуралася. Але я, прывучаючы шчанё да сябе, сядзіўся побач з ім, пагладжваючы яго цельца. І хутка мяне пачалі ўспрымаць за сваяка. Калі мой тата аднойчы прыехаў да брата, то пабачыў Вару, якую на той момант звалі ласкава “Варачка”, і назваў яе Варажкай (Рукавічкай). І зараз кожны з нас яе называе Варажкай.

     Рукавічка вельмі хітрая. Калі яна зробіць нешта кепскае, то хутка ж хаваецца на адным і тым жа месцы, пры гэтым робячы выгляд, быццам яна нічога не зрабіла. Ну і плюс да ўсяго, канешне, робіць міленькія вочкі.

     Разам з тым хітруння можа быць паслухмянай. Калі яна робіць нешта тое, што не дазволена, мой брат заўсёды крычыць: “Варажка, так нельга рабіць!” Яна тут жа ўсё разумее і выпраўляецца. Не ведаю, як ёй удаецца гэта разумець: мабыць, па інтанацыі, мабыць, развучыла чалавечую мову.

     Рукавічка – вельмі прыгожая, цудоўная і разумная сабака. Яна мае  добрых і клапатлівых гаспадароў.  Спадзяюся, што ў будучым у мяне таксама будзе сабака, для якога я стану добрым гаспадаром і сябрам.

Павел Асіеўскі, 17 гадоў

     

МАЕ ДАМАШНІЯ ЛЮБІМЦЫ

Дамашнія любімцы – гэта не проста жывёлы, якія патрэбны толькі для таго, каб чалавеку не было сумна. Кожны з іх – гэта істота са сваім характарам, незалежнасцю і звычкамі. У гэтым я ўпэўнілася таму, што зараз са мной жыве два каты, якія зусім непадобныя адзін да аднаго.

Сільвія – гэта наша прыгажуня-ангора. Ёй ужо два гады, яна прыгожага чорнага колеру з вялікімі жоўтымі вочкамі. Сільва мае вельмі эксцэнтрычны характар, на руках яе немагчыма затрымаць больш чым на пару мінут. Яна вельмі тэмпераментная, крыўдлівая, асцярожная і акуратная, яе можна нават назваць крышачку панурай.

З’явілася яна ў нас даволі вялікай – ёй было больш за два месяцы. Праяўляла сябе, здаецца, як і ўсе малыя кацяняты: любіла пабегаць і пагуляцца, але і часам нашкодзіць. Пасталеўшы, яна ператварылася ў  сур’ёзную асобу, якой вельмі не падабаецца, калі на яе тэрыторыі з’яўляецца хто-небудзь чужы – чалавек ці іншая жывёла.

Маркус – мой другі пітомец – прадстаўнік сібірскай пароды. Зараз яму восем месяцаў, кот вельмі пушысты, мае паласаты шэра-карычнева-кававы колер. Калі я ўпершыню ўбачыла Маркуса, ён быў маленькі, увесь чорна-шэры і зусім не падобны на сябе зараз.

Адносіны ў маіх катоў спачатку не складваліся. Сільва не проста абыходзіла кацяня стараной, яна паводзіла сябе вельмі агрэсіўна, нават рыхтуючы лапу для ўдару. Першы тыдзень мы не ведалі, што рабіць, але спадзяваліся на ўзнікненне сяброўства.

Аднойчы мая маці ўбачыла цікавую карціну: вялікі чорны камячок і маленькі шэры, седзячы разам на падваконніку, назіралі за галубамі. І стала ўжо зразумела, што каты больш сварыцца і біцца не будуць, таму што раптам яны знайшлі тое, што іх паяднала.

Маркус – абсалютна супрацьлеглы па сваім характары Сільве. Ён вельмі лагодны, лянівы, крышку нахабны. Асабліва апошняя яго якасць выяўляецца ў здольнасці акрамя ежы са сваёй міскі заўсёды паспрабаваць Сільвіну ежу, нават калі абед у іх зусім аднолькавы. У свае восем месяцаў Маркус мае большыя памеры, чым двухгадовая Сільвія.

Сільва адрозніваецца здольнасцю прыгаць вельмі высока і на доўгія адлегласці, а Маркус – аматар пакаёвых раслін. Ён вельмі любіць у іх пакапацца, а калі здолее, можа нават выкапаць з каранямі.

Сільва і Маркус – найлепшыя сябры. У гэтым упэўніцца кожны, хто ўбачыць, як яны вылізваюць адзін аднаго і разам спяць. Вядома, сяброўства катоў адрозніваецца ад сяброўства людзей. Але яно ў іх ёсць, і яно – сапраўднае.                        

Дар’я Байкевіч, 17 гадоў

МАЛОДШЫ СЯБРА

У мяне ёсць два каты – Густас i Барт. Пра Густаса я ўжо апавядаў у першым альманаху. Сёння ж прыйшла чарга расказаць пра малодшага сябра Густаса, яшчэ аднаго ката Барта.

Калі мы ўзялi Густаса, мама хацела, каб у яго з’явіўся сябар. Я i мой тата вырашылі, што ён абавязкова павінен быць рыжым.

І вось аднойчы мама ўбачыла аб’яву ў iнтэрнэце, у якой людзi прасiлi дапамогi.Маленькiя кацяняты жылі разам з кошкай пад лесвiцай на вулiцы, i iх крыўдзiлi вароны. Кацянятам было страшна і вельмi холадна. Сярод iх знайшлося і рыжае кацянё. Мы вырашылі, што гэтае малое будзе нашым, і паехалі па ўказаным адрасе. Мама дзве гадзiны выманьвала кацяня з-пад лесвiцы. Калi яно было злоўлена, то паехалі з iм да ветэрынара. Коцiк быў хворы, i мама пачала яго лячыць.

Што ж сталася з астатнiмі коцiкамі? Малым таксама пашчасціла: іх з-пад той лесвiцы забрала дамой адна дзяўчына, вылечыла i знайшла дом для кожнага.

       Свайго коцiка мы назвалi Бартам. Мама хвалявалася, што наш дамашні кот Густас можа заразiцца ад новенькага. Пагэтаму рыжык першы тыдзень жыў у бацькоў у офiсе, можна сказаць, знаходзіўся на каранціне.

      І яшчэ было адно хваляванне.  Як прыме новага дамачадца Густас? Ці змогуць каты ўжыцца разам? Але хваляванні былі дарэмнымі. Кот Густас вельмi добра прыняў Барта. Ён клапацiўся аб iм, як старэйшы брат. І сёння яны жывуць разам і вельмi сябруюць.

Ян Гiмбiцкi, 12 гадоў

МОЙ СНЯЖОК

       На жаль, у мяне няма дома ніякага пітомца, бо мае бацькі супраць гэтага. Не, яны, мабыць, і любяць розных жывёл, але лічуць, што, напрыклад, калі пітомец памрэ або з ім нешта здарыцца, то гэта будзе псіхалагічная траўма для мяне з братам.  Але я не пакідаю думак аб тым, што ў хуткім часе ў мяне ўсё ж  з’явіцца пушысты сябар. А зараз  я раскажу пра жывёлу, якая стала для мяне роднай.

       Кожнае лета я разам з бабуляй і стрыечнымі братамі езжу ў вёску. Раней тут жыла маці маёй бабулі, але зараз  ніхто не жыве. Тым летам мне было гадоў дванаццаць. Лета праходзіла так жа спакойна, як і заўсёды.

       Раз да нас прыйшла суседка, і сказала,  што ў хляве, які нікому не належыць і стаіць каля яе, бяздомная сабака нарадзіла трох шчанят. Нам з братамі вельмі захацелася паглядзець на іх, і таму мы пабеглі да таго хлява. Калі мы прыбеглі, зараз жа пачулі піск малых шчанят. Мы іх не адразу знайшлі, а калі заўважылі, то былі здзіўлены. Яны выглядалі не такімі ўжо і малымі (месяц ім ужо быў), і нягледзячы на тое, што яны нарадзіліся і жывуць у брудным хлеве, шчаняткі былі поўнасцю белыя і чыстыя. Маці шчанят вельмі пільна назірала за намі, таму мы вырашылі не падыходзіць бліжэй да малых. Усе ўтраіх былі падобныя на маленькія белыя камячкі снегу. Але сярод іх, я вылучыла аднаго: ён не быў падобны на астатніх. Гэтае шчаня (як потым мы даведаліся, быў адзіны кабель сярод шчанят) меў шырокую пыску, і вельмі вялікія чорныя вочы. Ён ляжаў цішэй за ўсіх і толькі пазіраў сваім згубленым 

позіркам на нас. У гэты момант у маёй душы нешта адбылося і я сказала хлопцам, што, чаго б гэта мне ні каштавала, я выпрашу бабулю, а пасля і бацькоў, каб узяць гэтае шчаня сабе. Мы прыбеглі да бабулі і сталі прасіць, казалі, што будзем і карміць, і гуляць, і прыбіраць за ім. Прасілі мы доўга і слёзна. Ну як бабуля можа адмовіць, калі чацвёра яе ўнукаў амаль што не на каленях просяць аб такой дробязі? Яна згадзілася пры ўмове, што калі бацькі не дазволяць, то мы аднясем яго назад. Але ў гэты момант мы ўжо нічога не чулі і куляй  ляцелі да гэтага хлева. Перад намі стаяла цяжкая задача – забраць шчаня так, каб не пабачыла сучка. Хлопцы ціхенька пралезлі ў  хлеў, пытаючы, якое шчаня я хачу ўзяць. “Хачу таго, што самы пушысты ”, – адказала я. У братоў атрымалася ціха вынесці шчаня, але як толькі яны выйшлі, малой пачаў скуголіць, і таму мы хуценька пабеглі дахаты.

       У гэты час камячок быў у мяне ў руках. Ён быў такі маленькі,такі цёплы і такі бездапаможны, што мне вельмі захацелася яго моцна абняць, засланяючы ад усяго наваколля. Калі мы прыйшлі дахаты і паказалі бабулі, яна адказала, што ён не падобны на нейкага беспароднага сабаку, і сказала, каб мы выбіралі яму мянушку. Іх тады перабралі шмат, але мне ніводная не падабалася. Я паклала яго на падлогу пасярод хаты і пачала прыдумваць, якая мянушка яму падыдзе. Той дзень быў светлы і сонечны, і яркія промні сонца праходзілі праз шкло ў хату. Паглядзеўшы на шчаня, я ўбачыла, як незвычайна ярка пераліваюцца гэтыя промні на яго шэрстцы. Было ўражанне, быццам пасярод хаты ляжаў камок чыстага снегу. “Сняжок”, – упэўнена сказала я. Усе згадзіліся з гэтай назвай. Так у нашай летняй хаце з’явіўся свой Сняжок.

       У першыя дні ён не мог прывыкнуць ні да нас, ні да хаты. Браты зрамантавалі яму будку і паставілі яе ў верандзе. Увесь дзень Сняжок быў з намі, а ноччу мы пакідалі яго ў ягонай хатцы. Пасля, калі Сняжок прывык трохі да нас,то па начах стаў скуголіць, бо жадаў спаць з намі. Але днём ён быў такі ціхі, што часам яго можна было проста не заўважыць. Мы выконвалі ўсё, як абяцалі бабулі: кармілі, прыбіралі,гулялі з ім.

       Спачатку, калі сказалі бацькам пра сюрпрыз, які ім падрыхтавалі, яны былі вельмі ўзлаваны на нас і бабулю, бо мы прынялі такое рашэння самі, не спытаўшыся іх. Але калі на выхадных яны прыехалі ў вёску, то зразумелі, чаму мы так палюбілі гэтае шчаня. Калі бацькі з’явіліся, малое быццам адчуў важнасць гэтых людзей і адразу падбег да іх, пачаўшы лашчыцца каля ног. Ну як можна быць злым і раўнадушным, калі такі маленькі цуд сам падбег да цябе і глядзіць сваімі вялікімі чыстымі вачамі? Таму бацькі, як і мы, палюбілі Сняжка.

       Так Сняжок стаў паўнапраўным членам нашай хаты. Усё лета мы правялі з ім… Але ж лета не бясконцае. Прыйшоў час ад’яджаць дахаты. І вось перад намі стала самае цяжкае пытанне: як быць са Сняжком? У горад яго не павязеш, бо ён прывык да вясковай волі і свабоды; ды і тут не пакінеш, бо ніхто зімой у хаце не жыве, і ён проста загіне тут. І таму  дарослыя прынялі  самае страшэннае на той час для мяне рашэнне: яны вырашылі аддаць Сняжка бабулінай знаёмай, якой патрэбны быў сабака дзеля абароны хаты. У той момант я думала,  што калі я так зраблю, то больш ніколі не ўбачу свайго роднага і мілага Сняжка. Тады я адчувала, што быццам ад майго сэрца адрываюць нейкі кавалачак, без якога цяжка дыхаць ды і ўвогуле жыць…

       Але ўсё было вырашана. Я павінна была сама разам з братамі аднесці Сняжка да бабулінай знаёмай. Бацькі лічылі, што так мне будзе прасцей развітацца з ім. Гэтая жанчына жыла ў канцы вёскі. Я ўзяла Сняжка на рукі і пайшла… Як шла – не памятаю. Слёзы душылі мяне, і я нічога не магла вымавіць. На руках у мяне быў мой любімы Сняжок, які за ўвесь гэты час стаў мне самым блізкім сябрам. Я несла  яго ў невядомую будучыню. Але ён гэтага не разумеў, бо так жа, як і заўсёды, лізаў мне рукі, лашчыўся, спадзеючыся, што мы будзем гуляць. Калі дайшлі да гэтай ненавіснай на той час мною хаты, нас сустрэла бабуліна сяброўка. Яна правяла ўсіх у двор і сказала, каб мы завялі Сняжка ў клетку, што стаяла ля хаты.” У клетку? Як жа ён будзе ў ёй жыць, калі прывык да хатняга цяпла і ласкі. Ён памрэ тут!” –  думала я, моцна прытуляючы Сняжка да грудзей. “ Маша, усё будзе добра! Мы будзем кожнае лета  яго наведваць”, – падбадзёрвалі мяне старэйшыя браты. Праз сілу я завяла Сняжка ў гэтую клетку і зачыніла яе. Сняжок не мог нічога зразумець і толькі глядзеў на мяне сваім глыбокімі чыстымі вочкамі.  Я не магла больш  глядзець на яго і пайшла ў бок хаты. Ззаду я чула лай майго Сняжка. Гэты лай быў такі жаласлівы, што сэрца амаль не разарвалася ад моцнага болю. Гэты лай я памятаю і па сённяшні дзень.

       Па дарозе да хаты мае слёзы быццам усе высахлі. Я шла моўчкі, нічога не чуючы і не разумеючы. У меня была толькі адна думка: я здрадзіла свайму лепшаму сябру-жывёліне, якая амаль перавярнула маё жыццё, бо ў мяне ніколі не было ніводнага пітомца. Я да яго адносілася, як да роднага, з якім пражыла ўсё жыццё.

       Прыйшоўшы дахаты, я нічога не сказала бацькам, пайшла ў свой пакой і доўга плакала. Ніхто з іх не разумеў, як дораг быў мне гэты “камячок снегу”, бо ўсе яны адносіліся да яго, як да міленькага сабачкі, з якім можна пагуляцца.

       Так я развіталася са сваім пушыстым сябрам і змірылася, што, мабыць, яго ніколі не ўбачу. Але жыццё заўсёды дорыць нам сюрпрызы.

        Праз год я зноў прыехала ў вёску. Яна заўсёды маніла мяне сваёй прыгажосцю. Раз, вяртаючыся з крамы, не зачыніла за сабой калітку і пайшла  ў хату. Бабуля гэта заўважыла і сказала мне зачыніць (яна вельмі не любіць, калі калітка адчынена). Я пайшла да каліткі і здзівілася: з боку вуліцы, у дзесяці кроках ад мяне, стаяў невялічкі белы сабака з вялікім  пушыстым хвастом і ўважліва глядзеў на мяне. У гэтым позірку я пазнала нешта роднае. “Сняжок?”  – здзіўлена крыкнула я. І ён з такой радасцю кінуўся да мяне, пачаў скакаць, лізаць мне рукі, лашчыцца, штоў мяне пацяклі слёзы. “Мой даражэнькі, – гладзіла я яго, прытуляючы да сябе, – няўжо ты мяне яшчэ памятаеш. Ах ты мой разумны!”  Мая бабуля была таксама здзіўлена, што ён не забыў тую сцежку, па якой я адносіла яго ў чужую хату.

       Так ён стаў прыходзіць да нас кожны дзень, чакаць, каб яму што-небудзь вынеслі паесці. За гэта вырашыў сцерагчы нашу хату. Смешна, бо ў яго свая хата і свая гаспадыня. Але гэта так, бо калі хто-небудзь чужы заходзіць на наш двор, ён  як гаспадар гэтай мясцовасці пачынае лаяць.

       Хачу сказаць, што тая далёкая сувязь паміж намі не разарвалася і па сённяшні дзень. Сняжок заўсёды, калі знаходзіцца ў нас на двары, ходзіць за мной паўсюль, куды б я ні пайшла: у агарод, да рэчкі, у бібліятэку.

       Мабыць, у гэта цяжка верыцца, што паміж чалавекам і сабакам можа быць такая моцная сувязь, але я адкажу – можа! Бо ў нас са Сняжком менавіта такая і ёсць.

Марыя Грыцэнка, 17 гадоў

НЕВЫДУМАННАЯ ИСТОРИЯ

     Я очень люблю животных. Всех без разбора, но всё же коты мне нравятся больше.  Они красивые, гордые и очень забавные. У меня дома их трое. Два кота и кошка. Все они попали к нам с улицы. У каждого своя печальная история. Но сейчас я хочу вам рассказать не о них, а о совсем другом герое.

Зима в этом году выдалась холодная, даже лютая. Никто не ожидал таких  морозов и был к ним не готов. Особенно  тяжело пришлось птицам и бездомным животным. Всё меньше в городе остаётся мест, где они  могли бы укрыться от пронзительного ветра и сильного мороза. Всё больше безразличных людей встречаются им на пути. Вот и в нашей истории речь пойдёт о несчастном беспризорнике. А если точнее, то об одной интеллигентной кошке. Назовём её Нюша. Её взяли в дом совсем маленьким и беспомощным котёнком. Носили на руках, кормили самой лучшей едой. С ней играли, мыли  и расчёсывали. Но самое главное то, что её любили. И она любила их, своих хозяев. Самым любимым занятием Нюши было сидеть на балконе и смотреть,как мимо пролетают птицы. «Вот бы поймать одну» - думала кошка и облизывалась при этом. Но балконная рама была всегда закрыта. Это очень возмущала Нюшу. Она ведь не знала, что живёт на шестом этаже и хозяева просто боялись, что она может упасть. Но однажды всё-таки раму забыли закрыть. Нюша с радостью запрыгнула в открытое окно и вдохнула холодный зимний воздух. «Ах, сколько же интересного на улице. Вот там настоящая жизнь, не то, что здесь в квартире», - думала она. Ей захотелось поближе рассмотреть улицу. Она ступила на скользкий подоконник и сама не поняла, как полетела вниз. От сильного удара Нюша потеряла сознание. Очнулась она от  холода. Во рту стоял привкус крови. Кошка  никак не могла понять, что же с ней произошло. Всё тело болело и ныло.  Ей было страшно и очень холодно. Она увидела дыру в подвале и тихонечко поползла к ней. На этом её история могла бы закончиться, если бы одним морозным утром это мокрое промёрзшее создание не прибилось к подъезду нашего дома.  Как вы уже, наверное, догадались, это была Нюша. Она села тихонечко в уголочке, скрутилась калачиком, пытаясь таким образом согреться. Никто не обращал на неё никакого внимания. Люди проходили мимо и равнодушно смотрели на то, как потихонечку угасает жизнь в этом худеньком тщедушном тельце. В это время мама шла домой и увидела эту жалкую картину. Она не смогла пройти мимо и взяла её домой. Срочно был вызван ветеринар. Он осмотрел её и сказал, что кошка совсем молоденькая, что вероятно, упала с высокого этажа и при ударе выбила себе передние зубки. А ещё у неё сильное истощение, переохлаждение, обморожены ушки и хвост. Мы не верили, что она выживет, но воля к жизни оказалась сильнее.

     Теперь, глядя на этот пушистый, ласковы комочек, трудно даже поверить, сколько всего пришлось пережить  Нюше. Единственное, что напоминает о её прошлом, это взгляд. Он стал мудрым и очень грустным.  Мы не можем оставить её у себя дома, поэтому  подыскиваем ей любящих хозяев. Тех, кто сможет дать ей любовь и ласку, а за это она подарит им своё маленькое любящее сердце. 

Глеб Давыдов, 12 лет

МАЕ АХОЎНІКІ І ГЕРОІ

       Нечаканасцей  у маім жыцці было шмат, але з’яўленне аўчаркі ўсходне-еўрапейскай пароды ў нашым доме – гэта былі зусім іншыя пачуцці, бо маё жыццё і распарадак дня крута змяніліся. Раніцайустацькрыхуранней і выгуляцьсабаку – стала для мяневялікімшчасцем.

       Я доўга не магла прыдумаць імя для свайго сябра, але ў пэўны час, назіраючы за яго паводзінамі, зразумела, што яму падыдзе толькі Цэзар. Ён заслугоўвае сваё імя: ходзіць у двары, як кароль. Але не толькі пагэтаму. Калісьці я выгульвала Цэзара. Ля возера, якое знаходзіцца непадалёку ад майго дома,  убачылі кампанію дзяцей, якая, мабыць, гуляючы ў валейбол, выпусціла ў возера мяч. Цэзарспачаткупаглядзеў на мяне,потым на дзяцейіскокнуў у ваду. Ёнпраплыў да сярэдзіныіпачаўсвамілапамі штурхаць да берагу мяч. Дзеці ўзрадаваліся, а я,задаволеная сваім героем, вярнулася дадому.

       Праз некаторы час у насз’явіласяяшчэаўчарка-дзяўчынка.Мыяе назваліАйрай. Яна вельміхуткапасябравала з усімі членамі сям’і. А гэтай зімой сталамаці-гераіняй, бо нарадзіласемярыхшчанят. Усе яныбылі мілыя,прыгожыя, падобныя на сваіх бацькоў – АйруіЦэзара. Калі я іхвыгульвала, яныхадзіліса мной як ахоўнікі. На працягу некалькіх месяцаў усіхшчанят мы раздалізнаёмым. А Айра і Цэзар жывуць з намі. Спяць нашы любімцы на вуліцы, ахоўваючы дом.

       Я ўпэўнена, што мець у сябе дома жывёл добра: яны перадаюць сілу і энергію табе і тваім родным. Часам мне здаецца, што яны нават адчуваюць ваш настрой, і калі вам дрэнна, падыдуць і прыціснуцца, як бы суцяшаючы. Ніколі не магла ўявіць, што калісьці прачытаная мною казка пра тое, што сабака – сябар чалавека, стане явай.

                                                                                                 Анжэла Епрамян,17гадоў 

РАДА-ЗАЩИТНИЦА

  Я думаю, что когда незнакомец удирал от страшного голоса, он даже не увидел его обладателя – метиса питбультерьера Рады…

  Наша собака чёрная, с белыми лапами. Издалека  кажется, что они перевязаны. И это вводит людей в заблуждение. На груди у неё отметина, как будто галстук на шее повязан. Она очень красивая, умная, дружелюбная, ласковая и добрая собака.

  Как же случилось, что Рада бросилась на человека? Очень просто. Моя младшая сестра Аня забыла закрыть дверь, и к нам зашёл этот человек.  Без звонка и приглашения. Подозрительный мужчина начал шарить в коридоре. Рада залаяла, громко и яростно.

  Я не увидела, кто этот таинственный пришелец и не узнала, с какой целью он приходил. Я заметила только тень, метнувшуюся к выходу. Хоть бежал он и быстро, но всё же закрыл за собой две двери, нашу и ведущую в общий коридор. Аню отругали, зато Раду весь день хвалили.

  Вот такая наша Рада-защитница!

Ирина Инодина, 11 лет  

НЮША

У меня есть хомячок, которого зовут Нюша.

Это маленькое и милое животное появилось в нашей семье почти год назад. Нюшу подарил мне и моей младшей сестре Яне наш папа. Сначала хомячок очень нас боялся, но быстро освоился в новой квартире и ко всем привык.     

У хомячка светло-коричневая шерстка с чёрной полоской на спине, маленький носик и ушки, чёрненькие влажные глазки, как бусинки.

Нюша непоседливая. Она очень любит грызть бумагу, поэтому в ее клетке всегда беспорядок.

Мой маленький комочек обожает крутить колесо и бегать по квартире в специальном  шарике. Нюша любит есть овощи, кашу и семечки.

Хомяки – это ночные животные. Питомец спит днём, а ночью делает, что хочет.

Я очень люблю нашего хомяка!

Полина Козлёнок, 12 лет

МОЙ ДОМАШНИЙ ПИТОМЕЦ

       У меня дома живёт необычная кошка. Её имя Ада. Она – Канадский Сфинкс. Кошки этой породы имеют очень короткую шерсть, и все они, по-моему, красивы.

       У Ады длинные ушки. Одно чёрное, а другое рыжее. А сам окрас шерсти черепаховый. Хвост длинный волосатый бежево-розовый. Глаза большие, ярко-зелёные. Носик чёрный.  Ада очень любит, когда её целуют в носик. По характеру она ласковая и нежная кошка, но если её разозлить, то она может укусить и поцарапать.

Однажды я решила понаблюдать за своей питомицей. Утро началось с плотного завтрака. После еды Ада побегала по квартире, затем на кухне запрыгнула на подоконник. Был солнечный день. На яблоне за окном пели птицы. По тротуару пробегали собаки, спешили по своим делам люди. Кошка с интересом смотрела в окно, будто в телевизор.

       Ближе к вечеру  пошёл дождь. В это время Ада  крепко спала. Она свернулась в баранку, закрыв чёрный носик лапой.

       Любите своих питомцев, и они будут любить вас!

Дарья Миронович, 11 лет

МОЙ ЛЮБІМЫ САБАКА

     Мой чацвераногісябар – сабака. Яго завуць Спот. Спот – англійскаеімяіперакладаецца як «пляма».  Наш сабака белы з рудой галавойітрымачорныміплямкамі на спіне, восьчамуёнатрымаў сваё імя. Спот выглядаевельміпрыгожа, паслятаго як мама расчэшаягопоўсць. Наш сабаканевялікагапамеру, вышынёй, прыблізна, да калена дарослагачалавека. Яму чатыры гады. Для сабакгэта не мала. Каліпараўноўвацьзузростамчалавека, атрымліваецца каля трыццацігадоў.

Спот вельмілюбіцьгуляць на вуліцы. Зімойможапрыйсцідадомуўвесь у снезе. А калінадвор'едрэннае, прыносіцьбруд на сваіх лапах. Мыцца яму не вельміпадабаецца, але Спот спакойнавытрымліваегэтыпрацэс. Раніцай мой сябарбудзіцьмяне: бярэў зубы аднусасваіхцацак, прыносіцьікладзе на канапу каля мяне. Так ёнзапрашаепагуляцьзім.

     Спот любіцьпарадак у доме, яму не падабаецца шум: каліхтосьці громка размаўляе, цівельмімоцнагучыць музыка, ёнпачынаебрахаць. Спот ахоўвае наш дом іспакой у ім.

Канстанцін Ніканаў, 13 гадоў

МОЙ ЛЮБІМЫ ГАДАВАНЕЦ

      У мяне ёсць кот. Яго клічуць Крош, ад слова “крошка”. Яшчэ кацянём мы падабралі яго на вуліцы і мянушку яму далі за невялікі памер. Але сам ён вырас з крошкі ў агромністага Кроша. Самае цікавае, калі Крош вырас, то выявілася, што гэта пародзісты кот.

Як жа выглядае мой выхаванец? У яго рудыя вочы, ружовы нос, невялікія вострыя вушы, доўгі тоўсты хвост. Сам ён паласаты, рудага колеру, падобнага да рачнога пяску.

       Крош – вельмі гуллівы і гарэзлівы кот. Ён любіць бегаць за промнямі ад ліхтарыка, а таксама “чытаць” газету. Але мой гадаванец –  сапраўдны драпежнік. Ён палюе на птушак і мышэй і амаль заўсёды ўдала. Ёсць яшчэ адзін занятак, які выяўляе ў майго ката прыметы, уласцівыя сабаку. Крош вельмі любіць бегаць па кінутую сасновую шышку і прыносіць яе мне. Тады сядзе побач і глядзіць, каб я кінула яшчэ раз. Потым зноў і зноў прыносіць. Вось такі ён забаўны.

       Хоць Крош і драпежнік, але ён вельмі ласкавы. Калі возьмеш яго на рукі, то мой коцік адразу пачынае муркаць. І яшчэ цікавы факт: адзін ён ніколі не спіць – заўсёды прыходзіць да мяне або да каго-небудзь з родных.

Я люблю свайго Кроша за яго ласкавасць і гарэзлівы нораў і часам капірую яго павадкі.

                                                                   Марыя Пазняк,10 гадоў